Беларускі акцёр, вядучы майстар сцэны Пётр Юрчанкоў на 42-м годзе пайшоў з жыцця, паведамілі БЕЛТА ў Тэатры-студыі кінаакцёра.

«Пётр Юрчанкоў працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра з 2001 года. Ён быў акцёрам дзіўнага таленту, які здольны быў сканцэнтраваць у сваіх ролях такое найскладанае і жаданае для мастацтва паняцце, як «вобраз нашага сучасніка», — адзначылі ў тэатры.

Пятро Юрчанкоў-малодшы — з акцёрскай сям'і. Яго бацька — заслужаны артыст Беларусі Пётр Юрчанкоў працаваў у Тэатры-студыі кінаакцёра.

Юрчанкоў-малодшы зняўся ў фільмах «Павадыр», «Без сына не прыходзь», «Нецярпенне душы», «Апошняя роля», «Сляды на вадзе».

Акрамя Тэатра-студыі кінаакцёра, Пятро Юрчанкоў працаваў у Купалаўскім тэатры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0