Да міжнародных плацежных сістэм Mastercard, Visa, UnionPay, American Express і нацыянальнай плацежнай сістэме «Белкарт» з гэтага года дадалася JCB — пятая па колькасці карыстальнікаў у свеце і трэцяя па колькасці пунктаў прыёму.
Японская сістэма JCB будзе абслугоўвацца Белінвестбанкам. Яна арыентаваная на турыстаў і бізнэсменаў з Кітая, Японіі і ЗША.
Карткі JCB выпускаюцца ў 23 краінах свету, яе карыстальнікамі з'яўляюцца больш чым 105 млн чалавек, якія пражываюць пераважна ў краінах Азіі.
Апроч таго, цяпер у Беларусі змогуць працаваць расійскія кабейджынгавыя карткі «МІР»-JCB.





