Нецвярозы 47-гадовы пакупнік у гандлёвай зале крамы па вуліцы Мазурава ў Гомелі выцягнуў нож і кінуўся на людзей. Яго затрымалі ахоўнікі, паведамляе партал newsgomel.by.
На шчасце, абыйшлося без сур’ёзных раненняў: аднаму мужчыну нападнік параніў ягадзіцы, другому — сапсаваў вопратку.
Параненага шпіталізавалі, нападніка перадалі міліцыі. На мужчыну завялі справу за асабліва злоснае хуліганства, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.





