Беларуская аўтамабільная асацыяцыя апублікавала статыстыку продажаў новых аўтамабіляў за мінулы год. Галоўны вынік — рост рынку на адчувальныя 27,7%.
Летась было прададзена 34 255 машын.
Лідары сярод марак
- «Рэно» — 10451 аўто.
- «Фальксваген» — 5591.
- «Лада» — 3509.
- «Нісан» — 1971.
- «Шкода» — 1952.
- ГАЗ — 1807.
- «Кія» — 1741.
- «Хёндэ» — 1586.
- «Таёта» — 820.
- «Форд» — 680.
- БМВ — 537.
- «Джылі» — 480.
Лідары сярод мадэляў
- «Фольксваген Пола» — 3926 аўто.
- «Рэно Сандэра Стэпвэй» — 2940.
- «Рэно Логан» — 2298.
- «Рэно Дастар» — 2253.
- «Рэно Каптур» — 1821.
- «Шкода Рапід» — 1365.
- «Лада Ларгус» — 1197.
- «Кія Спортэйдж» — 1117.
- «Хёндэ Крэта» — 845.
- «Лада Ніва» — 637.
- «Хёндэ Ацэнт» — 621.
- «Лада Веста» — 601.





