Насыпле трохі снегу, і сцяплее. Гэта ў цэнтры краіны і на поўначы. 

А вось у Брэсце, Гродне і Гомелі ўдзень тэмпературы стануць на некалькі дзён плюсавыя, а снег будзе чаргавацца з дажджом са снегам.

У сераду ў Менску, Віцебску сіноптыкі прагназуюць ад мінус 10 уначы да мінус 2 удзень. А вось у Брэсце чакаецца ад мінус 4 уначы да плюс 2 удзень. У Гродне — ад мінус 6 да плюс 1.

Аўтамабілістам трэба быць пільнымі на дарогах у часе снегу і калі начамі будзе падмарожваць дзённую халепу. Бясснежная зіма адвучыла нас ад таго, што такое слізкая дарога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?