ДТЗ на пр. Незалежнасці з удзелам чатырох аўтамабіляў здарылася каля 12:00 17 студзеня, паведамілі «Мінск-Навінам» у сталічнай ДАІ.

— Кіроўца белага «Фальксвагена Пасат» рухаўся па праспекце з боку вул. Натуралістаў у напрамку вул. Філімонава. Недалёка ад дома № 113 з-за складаных умоў надвор'я мужчына не справіўся з кіраваннем, яго аўтамабіль занесла і выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з «Пежо». Ад удару «Пасат» адкінула ў яшчэ адзін «Фальксваген», які ў сваю чаргу сутыкнуўся з «Хондай», - распавялі ў ДАІ Мінска.

На аўтамабілі «Фальксваген Пасат» ўстаноўлены зімовыя шыны, кіроўца, з яго слоў, рухаўся з хуткасцю каля 60 км/г. Стаж мужчыны - 25 гадоў. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0