Так, з новых рахункаў-фактур, якія кампанія Apple разаслала падпісантам сэрвіса Apple Music, вынікае, што кошт месячнае падпіскі застаўся на ўзроўні 4,99 даляраў, але з'явіўся дадатковы радок, у якім паведамляецца, што ў канчатковы кошт уключаны 20-адсоткавы ПДВ, які складае $0,83.

Фактычна гэта значыць, што кампанія зменшыла цану на сэрвіс да $4,16, дадала ПДВ, і ў выніку канцавы кошт застаўся ранейшым.

Гэтаксама зрабіла і Google, хаця месяц таму карыстальнікі сэрвісаў кампаніі атрымалі папярэджанні аб падаражанні паслуг з новага года. 

Падаткам абкладаюцца наступныя платныя «электронныя паслугі»:

  • праграмы (дадаткі) у Арр Store і Play Market; 
  • воблачныя сховішчы;
  • падпіскі на анлайн-выданні;
  • музыка (у тым ліку такія платныя сэрвісы, такія як Apple Music ды Google Play Music), фільмы, электронныя кнігі;
  • анлайн-аўкцыёны;
  • іншы платны кантэнт для камп’ютараў і мабільных прыладаў, спампаваны праз інтэрнэт.

ПДВ на электронныя паслугі некалькі год паспяхова дзейнічае ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Расіі з 2017 года. Міністэрства па падатках і сборах Беларусі такім чынам плануе прыцягваць у краіну не менш як $4 мільёны штогод.

Чытайце таксама: Як паставіць беларускую клавіятуру на айфон і айпад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?