АБСЕ заяўляе аб некарэктнай інтэрпрэтацыі беларускімі тэлеканаламі выказванняў кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янеза Лянарчыча. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 29 верасня спецыяльнай заяве місіі назіральнікаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі.

«Учора (28 верасня — БелаПАН.) беларускія тэлеканалы БТ і АНТ паказалі выступленне кіраўніка БДІПЧ АБСЕ пасла Янеза Лянарчыча, згодна з якім спадар Лянарчыч нібыта заявіў, што доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ «не знайшлі якіх‑небудзь сур’ёзных парушэнняў». Насамрэч пасол Лянарчыч сказаў, што назіральнікі «выявілі важныя недахопы ў перадвыбарны перыяд», — гаворыцца ў заяве.

Вынікі і высновы сваёй працы місія АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі прадставіць 29 верасня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?