Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў

Аўтухова Леаніда Аляксандравіча, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе №21, які пражывае г. Гарадок, вул. Пясчаная д.6

Заява аб парушэнні норм Выбарчага кодэксу

на Баграмянаўскім участку №40 па Віцебскай сельскай акрузе №21.

Нормы Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь з арт. 13 паведамляюць аб адкрытасці і галоснасці пры ажыццяўленні выбараў, арт. 52 кажуць аб працэдуры падліку галасоў на ўчастку для галасавання, з арт. 55 рэгламентуюць парадак падліку галасоў на ўчастку для галасавання, а Метадычныя рэкамендацыі ЦВК “Арганізацыйна-прававыя пытанні працы участковых выбарчых камісій па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання” канкрэтызуюць пытанні працы участковай камісіі.

Пры назіранні на дадзеным участку маёй даверанай асобай Л.А. Гаравым было ўстаноўлена наступнае:

Арт. 13 ч. 1 дэкларуе адкрытасць і галоснасць выбараў, Метадычныя рэкамендацыі ЦВК (МК ЦВК) гарантуюць што пры падрыхтоўцы да падліку галасоў “назіральнікі займаюць месцы, якія дазваляюць ім назіраць за дзеяннямі камісіі пры падліку галасоў”. Старшыні камісіі В. М. Палянічка адмовіла назіральніку ў праве знаходзіцца ля месца, дзе члены камісіі павінны былі весці падлік галасоў і патрабавала яго знаходжанне на месцы вызначаным у самым пачатку галасавання. Пад пагрозай выдалення з участку назіральнік вымушан быў знаходзіцца на адлегласці 8 метраў ад месца падліку галасоў, з якога не было магчымасці назіраць, як лічацца галасы: адкладываюцца ў пачкі адпаведна волевыяўлення выбаршчыка або па жаданню членаў камісіі.

Арт. 13 дазваляе назіральніку весці назіранне за працэсам галасавання і давераная асоба Л.А. Гаравы вёў падлік выбаршчыкаў, якія галасавалі ў дзень выбараў з 8.00 да 20.00. Па яго падлікаў наведванне выбаршчыкаў участка у дзень галасавання было наступным: 9.00 – 60, 10.00 – 120, 11.00 – 200, 12.00 – 300, 13.00 –373, 14.00- 450, 15.00 – 500, 16.00 – 540, 17.00 – 585, 18.00 – 627, 19.00 – 670, 20.00 – 700. Пры падліку галасоў са скрыні ў дзень выбараў аказалася 926 бюлетэняў. Невядома адкуль з’явілася дадаткова больш 200 выбаршчыкаў 28 верасня на Баграмянаўскім участку.

Арт. 55 абавязвае камісію весці падлік галасоў бесперапынна улічваючы паасобна галасы на датэрміновым галасаванні, па месцы знаходжання выбаршчыка, на ўчастку для галасавання. Пры падліку галасоў у скрынях назіралася наступнае:

Пры падліку скрыні для датэрміновага галасавання камісія недалічвалася 15- 20 бюлетэняў з дэклараваных 981, што атрымалі выбаршчыкі. Потым старшыня абвясціла, што атрымалася і за Л. Аўтухова пададзена 19 галасоў, а за Байкова – 948(!!). Пры гэтым за В.Байкова знаходзіліся бюлетэні ў выглядзе некранутых стосаў.

Пры падліку галасоў па месцы знаходжання выбаршчыкаў атрымалася, што па звестках кіраўніцтва камісіі заявілі жаданне прагаласаваць 95 выбаршчыкаў, а ў скрыні былі падлічаны галасы 81 выбаршчыка. Дзе дзеліся галасы 14 выбаршчыкаў?

Перад падлікам галасоў выбаршчыкаў у дзень галасавання давераная асоба зноў звярнулася да старшыні камісіі з просьбай заняць месца, якое дазваляюць назіраць за дзеяннямі камісіі пры падліку галасоў. Але В. Палянічка у просьбе адмовіла, накіраваў давераную асобу на ранейшае месца. Пасля разбору членамі камісіі бюлетэняў са скрыні ля шыльды Байкова знаходзіліся бюлетэні за Л. Аўтухова, якія складалі візуальна 2/3 ад стоса за В. Байкова.

Члены камісіі не пералічылі бюлетэні за кандыдатаў, а таксама супраць усіх і несапраўдныя. І старшыня камісіі не абвяшчала вынікі галасавання на участку мінут пяць. Калі давераная асоба звярнулася з просьбай да старшыні В. Палянічка паведаміць вынікі падліку галасоў на ўчастку, то старшыня паведаміла, што за Аўтухова -- 166 галасоў, Байкова – 683, супраць – 60, несапраўдных --16. У гэты момант назіральнік Л.А. Гаравы звярнуўся з пісьмовай заявай да старшыні з просьбай правесці паўторны падлік галасоў у дзень выбараў у стосе за Байкова, каб гэта было бачна. В. Палянічка дала каманду зарэгістраваць заяву, але члены камісіі ўжо схапілі ўсе бюлетэні і пачалі пакаваць для дастаўкі ў акруговую камісію.

Арт. 55 патрабуе, каб камісія правяла паседжанне па выніках падліку галасоў у скрынях і адпаведна склала пратакол паседжання. Старшыня камісіі не абвясціла аб правядзенні паседжанння, адказаўшы назіральніку, што і так ўсё вядома і занялася афармленнем адказу даверанай асобе.

Арт. 55 патрабуе, каб камісія размясціла копію пратакола ў месце, які яна устанавіла. Калі рыхтаваўся адказ, сакратар камісіі размясціла на стэндзе арыгінал пратакола галасавання на ўчастку, з якім сталі знаёміцца іншыя прысутныя на ўчастку. Назіральніку не было бачна, каб гэты пратакол складаўся і падпісваўся у трох асобніках членамі камісіі пасля падліку галасоў. Назіральнік з дапамогай сродкаў зрабіў электронную копію пратакола участковай камісіі №40 аб выніках галасавання на Баграмянаўскім участку. Камісія падрыхтавала адказ назіральніку, які вырашылі падпісаць усе члены камісіі і запрасілі да подпісаў яшчэ трох назіральнікаў: намесніка старшыні райвыканкама П.Прасолава, дырэктара Гарадоцкага агратэхнічнага коледжа Ю. Дуброву, выкладчыка коледжа Ю. Емельянава. Назіральнік Б.П. Тарасаў ( ад ветэранскай арганізацыі) не паставіў свой подпіс пад “калектыўным” адказам.

У 21.45 старшыня камісіі адбыла з матэрыяламі камісіі ў накірунку Гарадоцкага райвыканкама.

Дадзеныя факты, лічу, сведчыць аб тым, што на ўчастку №40 не праводзіўся падлік галасоў у адпаведнасці з нормамі ВК РБ, а камісія фальсіфіціравала вынікі волевыяўлення выбаршчыкаў, таму выбары па Віцебскай сельскай акрузе №21 не могуць лічыцца сапраўднымі.

Прашу:

1. Прызнаць выбары па Віцебскай сельскай акрузе №21 несапраўднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?