* * *

Рыфму
трэба доўга
чакаць,
чакаць, як пагоду,
а то спяшаючыся,
абшукваць
свае і чужыя
кішэні,
свае і чужыя
шуфляды.
Не люблю
рыфмаваць.
З любога
куплета
хочацца
выцягнуць
нітку,

на якую ён
нанізаны,
з апошніх радкоў,
і паглядзець
на пацеркі-словы,
як яны перада мной,
рассыпаўшыся,
лягуць,
бы варожачы
на Каляды.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0