У Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўручэння ўзнагародаў Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Прэмію называюць індыкатарам імавернага поспеху на «Оскар»

Акцёрскі склад фільма, Reuters

Акцёрскі склад фільма, Reuters

Фільм «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» рэжысёра Марціна Макдонаха заваяваў галоўны прыз Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Цырымонія ўручэння ўзнагарод праходзіла ў ноч на панядзелак у Лос-Анджэлесе.

Выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме Фрэнсіс Макдорманд названа найлепшай актрысай. Карціна распавядае пра супрацьстаянне жанчыны і ўладаў горада, якія не змаглі знайсці забойцу яе дачкі.

Найлепшым акцёрам Гільдыя прызнала Гары Олдмана за ролю Уінстана Чэрчыля ў фільме «Цёмныя часы».

Раней фільм «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» быў прызнаны найлепшым па версіі прэміі «Залаты глобус». Макдорман і Олдман таксама былі прызналі найлепшымі актрысай і акцёрам. «Залаты глобус», у сваю чаргу, нярэдка называюць рэпетыцыяй «Оскара».

Цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» адбудзецца 4 сакавіка.

Учора найлепшым фільмам паводле Гільдыі кінапрадзюсараў быў прызнаны фільм «Форма вады» Гільерма дэль Тора

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?