Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына працягвае раздаваць інтэрв'ю на каляпалітычныя тэмы.

На гэты раз яна выступіла ў эфіры праграмы «Тыдзень» тэлеканала СТБ і параіла галасаваць не за «абяцанні», а за «асобу».

Ярмошына мяркуе, што трэба арыентавацца, наколькі падабаецца той ці іншы кандыдат.

«Першы погляд — ён самы правільны. Наколькі ён надзейны, працоўны і жыццёвы шлях, рэпутацыя — добрая ці дрэнная, дзе працуе, як доўга, якія заахвочванні мае, паспяховасць сямейнага жыцця», — падсумавала яна.

Чытайце таксама: Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0