Універсітэта «Альбарутэнія» не будзе, фірма з такой назвай ужо ёсць, яна вырабляе надмагільныя помнікі», — распавёў «Народнай Волі» Алег Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара прыватнага беларускамоўнага нацыянальнага ўніверсітэта, што ствараецца ў Беларусі.

«Мы выйшлі на кіраўніцтва фірмы і папрасілі, каб яны далі нам дазвол на карыстанне гэтай назвай. Тыя спачатку абяцалі пайсці нам насустрач, а затым адмовіліся. Не выключаю, што ім падказалі так зрабіць. Але ў любым выпадку нам не заставалася нічога іншага, як выбраць яшчэ тры варыянты назвы ўніверсітэта і падаць іх на рэгістрацыю.

— З выкладчыкамі вызначыліся?

— Выкладчыкі, якія хочуць працаваць у будучым універсітэце, рэгіструюцца. Акрамя таго, ужо цалкам гатовы Статут універсітэта. Хачу адзначыць, што ўлічаны заўвагі ўсіх выкладчыкаў. Таму, як толькі зарэгіструюць назву, адразу ж падаем дакументы на рэгістрацыю Статута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0