Як паведамляе прадавец, сёння цэны на квадратны метр у доме складаюць ад $1700 да $2000. А за пентхаўс плошчай 600 м2 прыйдзецца выкласці як мінімум мільён даляраў.

Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць на аздабленне вялізнага жылога памяшкання, лічыць агенцтва нерухомасці, што займаецца продажам кватэр у гэтым доме. 

Інтэр'ер пад'езда

Інтэр'ер пад'езда

Прапануем вам паглядзець, як выглядае той самы пентхаўс за мільён даляраў.

У кватэры свабодная планіроўка. Але ўжо цяпер тут ёсць тры спальні (кожная з санвузлом), кабінет, зала плошчай 200 м2, гардэробныя. З кожнага пакоя ёсць выхад на велізарную тэрасу плошчай 40 м2.

Любавацца можна вось такімі краявідамі:

* * *

Пентхаўс у доме на Кісялёва — трэцяя па цане кватэра ў Мінску.

Самае дарагое жыллё знаходзіцца на вуліцы Масквіна, за яго просяць $1,35 мільёна. Плошча кватэры — 186 м2

Ёсць яшчэ кватэра ў «доме Чыжа» на Старажоўскай вуліцы — $1,27 мільёна за 211 квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?