Студэнты хімічнага факультэта БДУ даслалі ў «Нашу Ніву» скрыншоты перапіскі стараст груп і намесніцы дэкана па выхаваўчай рабоце Жаннай Цабкалай.

Жанна Цабкала. фота «Укантакце».

Жанна Цабкала. фота «Укантакце».

«Вітаю. Нясцерпна чакаю інфармацыю пра хлопцаў і дзяўчатаў, якія жывуць у інтэрнаце, старэйшыя за 18 і грамадзяне РБ — змогуць/не змогуць прагаласаваць!!! Калі хто не адпісаўся, то набярыце ім, калі ласка», — піша Жанна старастам універсітэцкіх груп напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы. 

Навошта такая інфармацыя намесніцы дэкана? 

«Можаце спытаць у кожнага студэнта, што ніколі ніякіх прымусаў да ўдзелу ў выбарах з майго боку не было, — запэўнівае «Нашу Ніву» Жанна Цабкала. — У нас добразычлівыя адносіны са студэнтамі. Гэта я для сябе спраўджвала: хто будзе прысутнічаць, хто не будзе».

Цяпер ідзе зверка спісаў [выбарчых], якія, відаць, падаюцца… то бок, мы звяралі, хто дзе праходзіць практыку і будзе адсутнічаць — тыя змогуць галасаваць у іншых месцах, каб іх там у спісы ўнеслі. Мы са студэнтамі сустракаемся, абмяркоўваем, што такое выбары, што такое наш грамадзянскі абавязак і што такое наша права. Я нікога не прымушаю».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?