Тарыфы «4G» штомесяц прадастаўляюць да 2 000 хвілін унутры сеткі і да 6 ГБ інтэрнэту. У параўнанні з лінейкай «МТС смарт» тарыфы «4G» атрымалі нашмат большыя пакеты інтэрнэту і магчымасць безлімітна тэлефанаваць на 5 нумароў пры падключэнні адпаведнай паслугі. Варта адзначыць, што частка ўключанага ў тарыф інтэрнэт-трафіку даступная толькі ў сетцы 4G.

Таксама новыя тарыфы каштуюць крыху больш за «Смарт». Так, раней на тарыфе «МТС Смарт лайт» абанплата складала 5,45 руб., а за новы «4G лайт» прыйдзецца заплаціць ужо 5,90 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?