34-гадовага беспрацоўнага затрымалі міліцыянты.
Як распавяла жанчына, яна ішла да свайго дому ў Масюкоўшчыне праз слаба асветлены ўчастак. Там на яе кінуўся мужчына: штурхнуў на зямлю і паспрабаваў згвалтаваць. Але ахвяра змагла ўдарыць яго бутэлькай, якая валялася на зямлі. Тады нападнік схапіў сумку жанчыны і ўцёк.
Пасля паведамлення аб здарэнні міліцыянты заўважылі мужчыну ў брудных штанах і куртцы, якая была апранута навыварат. Яго спынілі і затрымалі.
Як высветлілася пазней, мужчына можа мець дачыненне яшчэ і да крадзяжу на вуліцы Прытыцкага.
Раней ён быў неаднаразова судзімы за крадзяжы. Цяпер на яго завялі крымінальную справу за рабаўніцтва, спробу гвалту і ізноў жа за крадзеж, паведамляе мінская міліцыя.
***