Сур'ёзныя заторы 22 студзеня справакавала сутыкненне двух аўтамабіляў на праспекце Кляцкова ў Гродне. Кіроўца БМВ перастройваўся з левага шэрагу ў правы і не заўважыў «Фальксвагена» дзяўчыны.

Ад удару BMW вынесла на тратуар, на якім знаходзіўся 17-гадовы падлетак. Юнак атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0