Аварыя на аўтадарозе М10 Гомель — Кобрын адбылася сёння каля 8:00. У раёне вёскі Новы Двор сутыкнуліся грузавы аўтамабіль і службовы аўтобус дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтра «Світанак» (Пінскі раён).

Ад разбітага ў выніку сутыкнення шкла некалькі пасажыраў аўтобуса атрымалі лёгкія пашкоджанні. Усяго медыцынская дапамога на месцы была аказана сямі пацярпелым. Усе яны з'яўляюцца работнікамі «Світанка» і накіроўваліся да месца працы.

У 8.45 аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі даставілі пацярпелых у Пінскую цэнтральную бальніцу. Стан пацыентаў стабільны, яны накіраваны на амбулаторнае лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?