Міліцыя апублікавала фотаробат меркаванага нападніка. Яго ахвярамі сталі дзве жанчыны ў мікрараёне Серабранка.

Цяпер міліцыя шукае агрэсара. Яму на выгляд 18—25 гадоў, еўрапейскі тып твару, рост 170—175 см, хударлявага целаскладу, вочы прыкрыты. Быў апрануты: куртка мацерчатая (меркавана балоневая) даўжынёй да верхняй часткі сцягна, з капюшонам, колер курткі камбінаваны (верх і капюшон меркавана сіняга альбо цёмна-сіняга колеру, ніз — цёмна-шэрага альбо чорнага колеру), магчыма, маюцца касыя кішэні, шалік (аб'ёмны, доўгі, вязаны) цёмнага колеру, цёмныя (сінія, цёмна-сінія, чорныя) джынсы, цёмны абутак спартыўнага тыпу са светлай падэшвай і вертыкальнай светлай паласой ззаду.

У першым выпадку мужчына меў пры сабе кухонны нож з ручкай блакітнага колеру, у другім — складаны нож з пластыкавай ручкай цёмнага колеру.

Калі вы пазналі мужчыну, намаляванага на фота і відэа, або пацярпелі ад яго дзеянняў, просім звяртацца ў Ленінскае РУУС г. Мінска альбо па тэлефонах: 8 (029) 169-46-19; 8 (029) 669-49-32, альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?