Міліцыя шукае без вестак зніклую Настассю Кошалеву 1986 года нараджэння са сталічнага мікрараёна Лошыца, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

21 студзеня каля 11:00 дзяўчына сышла з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Зніклая мае псіхічнае расстройства і схільная да бадзяжніцтва. Раней працавала мадэллю.

Прыкметы: на выгляд 25—27 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 175—180 см, валасы цёмныя, да плячэй. Пры хадзе трохі кульгае на левую нагу (наступствы пералому).

Была апранута: фіялетавая куртка, шэрая байка з капюшонам, шэрыя штаны, чорныя буркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0