Кантралёры ў мінскіх аўтобусах з 23 студзеня працуюць без спецыяльнай формы, паведамляе БелТА.

Раней новаўвядзенне распаўсюджвалася толькі на трамвайныя і тралейбусныя маршруты. Цяпер пры праверцы аўтобусных маршрутаў рэвізоры не абавязаныя насіць спецыяльныя камізэлькі. Як адзначылі ў кантрольна-рэвізорскай службе філіяла «Агенцтва Мінсктранс», адмова ад выкарыстання формы ў працы кантралёраў грамадскага транспарту — эфектыўная мера барацьбы з безбілетнікамі. Пасля таго, як новыя падыходы з сакавіка мінулага года сталі практыкаваць на трамвайных маршрутах, парушальнікам стала складаней ухіляцца ад адказнасці.

У работнікаў кантрольна-рэвізорскай службы пры сабе павінны быць пасведчанне, на вопратцы — бейдж з фатаграфіяй, указаннем пасады, імя і прозвішча, змацаваныя пячаткай. Яшчэ адзін абавязковы атрыбут рэвізора — ручны счытвальнік бескантактавых смарт-карт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?