У Саудаўскай Аравіі на вярблюджым фестывалі дзясяткі жывёл былі выключаныя з конкурсу прыгажосці па прычыне ін'екцый ботакса, піша Times of Oman.

Выданне паведамляе, што ўладальнікі жывёл выкарыстоўвалі ботакс, каб надаць вярблюдам больш прывабны выгляд і павялічыць шанцы на поспех.

Вярблюджы фестываль з'яўляецца ў Саудаўскай Аравіі традыцыйным мерапрыемствам. Ён уключае ў сябе не толькі конкурс прыгажосці, але таксама скачкі і іншыя спаборніцтвы.

Акрамя гэтага, наведвальнікаў фэсту чакае звярынец, паказ рознага памеру вярблюдаў, дэгустацыя вярблюджага малака і іншыя забавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0