У мінулым адборачным турніры Беларусь з Люксембургам здолела ўзяць толькі адно ачко, фота Дар'і Буракінай

У мінулым адборачным турніры Беларусь з Люксембургам здолела ўзяць толькі адно ачко, фота Дар'і Буракінай

Сёння ў швейцарскай Лазане прайшло лёсаванне новага футбольнага турніру — Ліга нацый. Усе зборныя былі разбітыя, у залежнасці ад рэйтынгу, на чатыры дывізіёны. Беларусь трапіла ў Лігу D, дзе сабраліся самыя слабыя каманды (16 штук).

16 зборных у Лізе D разбітыя на чатыры групы па чатыры каманды

Беларусь трапіла ў групу 2 з Люксембургам, Малдовай і Сан-Марына

Група 1: Грузія, Латвія, Казахстан, Андора
Група 2: Беларусь, Люксембург, Малдова, Сан-Марына
Група 3: Азербайджан, Фарэры, Мальта, Косава
Група 4: Македонія, Арменія, Ліхтэнштэйн, Гібралтар.

Матчы пройдуць увосень 2018 года, зборныя згуляюць паміж сабой у два колы (шэсць гульняў). Але пераможцы групаў разыграюць увесну 2020 года ў матчах плэй-оф адну пуцёўку на ЧЕ па футболе. Адпаведна пуцёўку на Еўра-2020 атрымаюць пераможцы Лігаў А, В і С.

Апроч таго, пераможца Лігі D выйдзе ў Лігу С:

тут склад груп наступны:

1: Шатландыя, Албанія, Ізраіль
2: Венгрыя, Грэцыя, Фінляндыя, Эстонія
3. Славенія, Нарвегія, Балгарыя, Кіпр.
4. Румынія, Сербія, Чарнагорыя, Літва.

Ліга В:

1 Славакія, Украіна, Чэхія
2. Расія, Швецыя, Турцыя
3. Аўстрыя, Боснія, Паўночная Ірландыя
4. Уэльс, Ірландыя, Данія.

Ліга A:

1 Германія, Францыя, Нідэрланды
2 Бельгія, Швейцарыя, Ісландыя
3 Партугалія, Італія, Польшча
4. Іспанія, Англія, Харватыя

***

У адборачным турніры да ЧС па футболе 2018 года беларусы дома згулялі з Люксембургам унічыю (1:1), а ў гасцях прайгралі 0:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0