Якуцкі конь — найбольш марозаўстойлівая парода каня. Фота: Wikipedia.

Якуцкі конь — найбольш марозаўстойлівая парода каня. Фота: Wikipedia.

Аймяконскі ўлус (раён) Якуціі, да якога адносіцца сельскае пасяленне Сарданохскі наслег, сапраўды вядомы як адзін з «полюсаў холаду» нашай планеты: у 1938 годзе тут была зафіксаваная самая нізкая тэмпература Паўночнага паўшар'я — мінус 77,8°С, а тэмпературы -40-60°С — звычайныя для гэтага рэгіёна ўзімку. 

Але паводле даных розных сэрвісаў прагнозу надвор'я, ноччу з 23 на 24 студзеня ў Аймяконе назіралася тэмпература -42°С, што істотна менш за тыя лічбы, што называліся ў інтэрнэце.

Што ж тычыцца «рэкорда мінусавай тэмпературы на зямной кулі», то ён быў афіцыйна зафіксаваны 21 ліпеня 1983 года на станцыі «Усход» у Антарктыдзе — мінус 89,2°С. Па непацверджаных даных, у 2004 годзе на гэтым жа кантыненце назіралася тэмпература -91,2°С. 

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?