Былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр плануе ажаніцца ў пяты раз, абранніцай 73-гадовага палітыка стала 48-гадовая Кім Со Ён з Паўднёвай Карэі.

Яго нарачоная, у сваю чаргу, пацвердзіла намеры пары ў інтэрв'ю агенцтву Yonhap.

— Плануем згуляць вяселле восенню, — прыводзіць агенцтва словы палітыка. Паводле яго слоў, месца і дакладная дата вяселля будуць вызначаны пазней.

Шродэр і Кім Со Ён, якая працуе прадстаўніком нямецкай карпарацыі па развіцці прадпрымальніцтва, ужо некалькі гадоў жывуць на дзве краіны — у Паўднёвай Карэі і Германіі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0