Тылерсан і Чапутовіч, фота PAP

Тылерсан і Чапутовіч, фота PAP

Польшча спадзяецца на значны ўдзел Злучаных Штатаў у мадэрнізацыі арміі краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч пасля сустрэчы дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана з прэм'ерам рэспублікі Матэвушам Маравецкім, перадае wPolityce.

«Мы спадзяемся, што бягучыя перамовы аб сістэме [ПРА] Patriot і іншага ўзбраення, у тым ліку аб верталётах Black Hawk, зробленых у Польшчы, хутка будуць завершаныя», — дадаў міністр. Паводле яго слоў, Варшава разлічвае не толькі на імпарт зброі, але і на мадэрнізацыю польскіх прадпрыемстваў з дапамогай ЗША.

Дыпламат падкрэсліў, што Польшча настойвае на «ўсё больш і больш» працяглай прысутнасці ў краіне амерыканскага вайсковага кантынгенту, бо гэта дае польскаму народу «пачуццё бяспекі».

Варшава і Вашынгтон некалькі апошніх месяцаў вядуць перамовы аб пастаўках у Польшчу амерыканскіх комплексаў Patriot. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў пастаўку Пентагонам у Польшчу супрацьракетных сістэм у $ 10,5 млн 18 лістапада. У выпадку фінальнага зацвярджэння здзелкі Польшча зможа таксама праводзіць сумесныя вучэнні з іншымі членамі Паўночнаатлантычнага альянсу.

У жніўні 2017 года ў польскім МЗС тлумачылі, што імкненне Варшавы размясціць батарэі комплексаў СПА Patriot звязана з планамі Расіі па пераўзбраенні ракетнай брыгады ў Калінінградскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?