У бразільскім горадзе Фарталеза група мужчын са зброяй ўвайшла ў перапоўнены начны клуб і адкрыла агонь па наведвальніках. Па папярэдніх дадзеных, загінулі 14 чалавек

Як паведамляе агенцтва Reuters, мужчыны з агнястрэльнай зброяй адкрылі стральбу ў начным клубе, дзе раніцай заставаліся дзясяткі наведвальнікаў. У выніку 14 чалавек былі забітыя на месцы, яшчэ шэсць былі дастаўлены ў бальніцу.

Кіраўнік дэпартамента бяспекі штата Андрэ Кошта паведаміў, што ніхто з нападнікаў не быў затрыманы. Матывы стралкоў невядомыя. Па адной з версій, гаворка ішла аб разборцы паміж двума супрацьлеглымі бандыцкімі групоўкамі.

Між тым, тэлеканал Globo паведаміў, што адзін з стралкоў ўсё ж быў затрыманы паліцыяй. Па інфармацыі журналістаў, у начным клубе ў момант нападу адпачывалі прынамсі трое членаў групоўкі, якая займаецца распаўсюджваннем наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?