Гімназія №23. Фота Сяргея Гудзіліна.

Гімназія №23. Фота Сяргея Гудзіліна.

Гімназія №4 робіць Фрунзенскі раён самым беларускамоўным сярод школьнікаў. Сёлета тут 40 класаў, па чатыры ў кожнай паралелі, за выключэннем 10-й і 11-й (у іх па два класы). Плюс у гэтым навучальным годзе ў раёне паболела беларускамоўных першакласнікаў — адкрыліся два новыя класы.

На другім месцы — Заводскі раён. Высокая пазіцыя дастаецца яму дзякуючы гімназіі №14, дзе агулам 24 класы. І ўжо другі год запар у пачатковай школе №112, што ў гэтым раёне, адкрываюць беларускамоўны першы клас.

Трэцяе месца ў Першамайскага раёна. Тут дзве школы, у якіх вучаць па-беларуску: гімназія №9 і сярэдняя школа №190. У гімназію ў 2017/2018-м, як заўсёды, набралі адзін клас, у сярэднюю школу чацвёрты год набіраюць адразу два беларускамоўныя класы.

Ніжэй — агульная табліца беларускамоўных класаў па мінскіх школах, якую Камітэт па адукацыі даслаў заснавальніку праекта Svaje.by Паўлу Коласу [нядаўна на рэсурсе з'явіўся поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску]. Параўнайце, у якіх паралелях іх больш, а ў якіх — менш. Трэба адзначыць, што агулам колькасць беларускамоўных класаў расце.

Калі выпускнікоў сёлета ўсяго шэсць класаў, то дзевяцікласнікаў — 11 класаў, а першакласнікаў — 19.

Раён Установа адукацыі Беларускамоўныя класы па паралелях
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Заводскі Гімназія №14 3 3 3 3 2 2 2 2 2 1 1
Пачатковая школа №112 1 1
Ленінскі Гімназія №28 2 2 2 2 2 2 1 2 1 1 1
Маскоўскі Сярэдняя школа №60 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Партызанскі Сярэдняя школа №72 1 1 1 1 1
Першамайскі Гімназія №9 1 1 1 1 1 1 1 1
Сярэдняя школа №190 2 2 2 2 1 1 1 1 1 1
Савецкі Гімназія №23 2 2 2 2 2 2 2 2 1 1 1
Фрунзенскі Гімназія №4 4 4 4 4 4 4 4 4 4 2 2
Сярэдняя школа №56 1
Сярэдняя школа №128 1
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?