25 студзеня на праспекце Незалежнасці затрыманы 34-гадовы непрацуючы мінчанін, які займаўся продажам наркатычных рэчываў па сістэме «з рук у рукі», паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Зламыснік прадаваў наркотыкі пэўнаму колу людзей, якія пералічвалі яму грошы на банкаўскую карту. Беларускія рублі фігурант канвертаваў ў крыптавалюту, за якую пасля набываў буйныя партыі псіхатропаў (закладкі) для наступнага перапродажу ў некалькі разоў даражэй.

Падазроны быў затрыманы разам з пакупніком ў аўтамабілі ў момант здзяйснення чарговай здзелкі. У часе ператрусу ў прадаўца было знойдзена і канфіскавана 10,3 грама псіхатропнага рэчыва белага колеру, у пакупніка — 0,6 грама.

Канфіскаванае рэчыва было накіраванае на даследаванне. Па выніках экспертызы ўстаноўлена, што канфіскаваны парашок змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — пара-метылэфедронам.

Па дадзеным факце ў дачыненні да прадаўца заведзеная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Зламысніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. У дачыненні да пакупніка крымінальная справа заведзеная па частцы 1 артыкула 328.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна