Дрыль

Інжынер з Новае Зеландыі, выкарыстоўваючы 3D-прынтар, раздрукаваў самы кампактны ў свеце дрыль. Прылада максімальным памерам 17 мм, выдатна працуе. Яна мае мініятурную плату і свердзел дыяметрам 0,5 мм, які можа прасвідраваць дзірку глыбінёю некалькі міліметраў у не вельмі цвёрдым матэрыяле.

Спінер

Гэты спінер памерам усяго 5 міліметраў мае ўсе складнікі звычайнага спінера: тут нават ёсць падшыпнікі!

Прынтар

Zuta Pocket Printer можа змясціцца нават у кішэні. З дапамогай мабільнага дадатку можна выбраць дакумент для друку, і прынтар надрукуе яго, самастойна рухаючыся па паперы. 

Рэвальвер

Рэвальвер SwissMiniGun распрацаваны ў Швейцарыі. Ён мае даўжыню крыху больш за 5 см, але з вялікім поспехам прадаецца па ўсім свеце. Між тым, некаторыя краіны, напрыклад ЗША і Злучанае Каралеўства, забараняюць імпарт гэтага рэвальвера ў свае краіны праз лёгкасць ягонага ўтойвання. 

Мабільны тэлефон

За некалькі дзён да пачатку 2018 года ў Вялікабрытаніі прадставілі самы маленькі мабільны тэлефон у свеце — Zanco Tiny T1. Шырыня дысплея складае 1,25 см, таўшчыня ўсяе прылады дасягае 1,2 см, а вышыня — 4,76 см. Вага гаджэта — ўсяго 13 грамаў.

Хатні праектар

Кампактны праектар Mini Ray мае памеры 14х44х44 міліметра, падключаецца да смартфона ці планшэта і можа праектаваць выяву памерам 60 цаляў у якасці HD. Дарэчы, кошт прылады на афіцыйным сайце складае 189 даляраў.

Дысплэй

2х4 міліметра — такія памеры мае дысплэй, усталяваны ў сонцаахоўных акулярах ад кампаніі Kopin, якія былі прэзентаваныя на выставе CES у 2016 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?