Некалькі маладых людзей пабіліся на адной з аўтазаправак у Віцебску, паведамляе ABW.

Спачатку кампанія сядзіць за столікам, ужывае піва, да іх падыходзяць маладыя людзі ў куртках, адбываецца нейкая напружаная размова, затым адзін з хлопцаў атрымлівае жорсткі ўдар у твар і падае на падлогу. Над ім схіляецца дзяўчына.

Далей бойка перамяшчаецца ў гандлёвую залу, дзе адзін з хлопцаў ад удару падае на стэлажы з таварам, а затым на падлогу і доўга не варушыцца. У кадр трапляюць і іншыя ўдзельнікі бойкі.

Сама бойка, як высвятляецца, адбылася ў калядную ноч, 7 студзеня, паведамляе прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Пазней высветлілася, што ўсе ўдзельнікі канфлікту былі паміж сабой знаёмыя і пісаць заяву ў міліцыю не збіраліся. Тым не менш за дзеянні, якія парушаюць грамадзкі парадак і спакой грамадзян, яны былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?