Штраф за неаплачаны праезд у сталічным грамадскім транспарце зменіцца з 31 студзеня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Змены ўносяцца на падставе Закона ад 08.01.2018 № 95-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Безбілетны праезд на ўсіх відах гарадскога транспарту без наяўнасці дакумента, які пацвярджае права на льготны праезд, будзе цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Да гэтага часу гэты штраф быў фіксаваны і складаў 0,5 базавай велічыні. 

Тлумачэнні аб тым, ад чаго будзе залежаць сума штрафу (ад 12,25 да 24,5 рубля), па словах прадстаўнікоў «Мінсктранса», будуць дадзены пазней.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна