Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны вызвалены ад пасады па пагадненні бакоў.

Надольны працаваў у сістэме Нацбанка больш за 20 гадоў, сваю пасаду ён займаў з 2013 года.

Ён скончыў БДЭУ, МДЛУ, а таксама Венскі ўніверсітэт эканомікі і бізнэсу.

Паводле інфармацыі Tut.by, кандыдатура Надольнага разглядалася ўлетку на пост кіраўніка «Беларусбанка». Аднак яна не атрымала ўхвалення сілавікоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна