Еўрасаюз пакуль працягне падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які атрымаў негатыўныя ацэнкі экспертаў, паведамляе Delfi.
Еўрасаюз падпісаў пагадненне са Шведскім агенцтвам міжнароднага развіваючага супрацоўніцтва (SIDA), яно дзейнічае да кастрычніка 2019 года, і ў рамках яго будзе аказвацца дапамога ЕГУ.
Разам з тым пазіцыю наконт далейшага фінансавання Еўрасаюз прыме з улікам змяненняў, якія адбудуцца ў бліжэйшыя паўтара года і пасля абмеркавання з Цэнтрам ацэнкі якасці навучання», - сказала BNS кіраўнік групы па сувязях са СМІ прадстаўніцтва ЕК у Літве Агне Казлаўскайце.
У канцы снежня мінулага года аб адмоўнай ацэнцы гэтай вышэйшай школы заявіў Цэнтр ацэнкі якасці навучання Літвы, ён таксама заявіў, што такая ацэнка з'яўляецца падставай для пазбаўлення дазволу на правядзенне навучання і дзейнасці з ім звязанай.
Універсітэт у сваю чаргу заявіў, што падаў афіцыйную прапанову міністэрству адукацыі і навукі Літвы па пытанні ўзаемапрымальнага пагаднення, якое быў дазволіла універсітэту прадоўжыць дзейнасць у Вільні.
Віцэ-міністр адукацыі Літвы Гедрус Вілюнас сцвярджае, што лёс універсітэта вырашыцца да канца лютага.