Як гаворыцца ў паведамленні, два ключавыя прынцыпы кампаніі датычна рэкламы палягаюць у тым, што аб'явы павінны быць надзейнымі і заваёўваць давер людзей.

У сувязі з гэтым, адзначаюць у Facebook, абвесткам, што ўводзяць у зман, у гэтай сацыяльнай сетцы месца няма.

«Мы прынялі на ўзбраенне новую палітыку, якая забараняе рэкламу фінансавых прадуктаў і паслуг, што часта асацыююцца з увядзеннем у зман або падманнай дзейнасцю: бінарныя апцыёны, першасныя прапановы манет і крыптавалют», — распавядаецца ў заяве Facebook.

Вось прыклады рэкламы, якая цяпер будзе выдаляцца:

  • Пачынайце гандляваць бінарнымі апцыёнамі зараз і атрымаеце дзесяцігадовую гарантыю гандлю без рызыкі!
  • Націсніце тут, каб даведацца больш аб нашай безрызыкоўнай крыптавалюце, якая дазваляе здзяйсняць імгненныя пераводы па ўсім свеце.
  • Новае ICO! Купіце токены са зніжкай 15% проста зараз!
  • Выкарыстоўвайце свае пенсійныя назапашванні для куплі біткойна!

Чытайце таксама: «Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты ФОТАРЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?