Пра гэта паведаміў БЕЛТА астраном Віктар Малышчыц.

«Сёння днём адбудзецца поўнае зацьменне Месяца, але яна будзе пад гарызонтам, і мы не ўбачым гэтай з'явы, у адрозненне ад жыхароў, напрыклад, Далёкага Усходу. Беларусы змогуць назіраць частковае месяцовае зацьменне, г.зн. спадарожнік адным бокам патрапіць у цень Зямлі. Месяц узыдзе каля 18.00, пры гэтым будзе зацямненне верхняга правага краю месяца, і праз хвілін 20 зацьменне скончыцца», - распавёў Віктар Малышчыц.

Астранамічную з'яву можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам, максімум зацьмення наступіць адразу пасля ўзыходу Месяца. Лепш за ўсё назіраць за ім на мясцовасці, дзе даступная адкрытая частка гарызонта, або на верхніх паверхах будынкаў. «Пры гэтым Месяц не будзе чырвонага адцення, што магчыма толькі падчас поўнай фазы зацьмення. Людзі часта памылкова ўспрымаюць чырвоны колер як колер зацьмення, хоць гэта стандартная атмасферная з'ява, калі аб'ект знаходзіцца над гарызонтам», - падкрэсліў астраном.

Сённяшня поўня ўнікальна яшчэ і тым, што яна стане другой за месяц. «Фазы Месяца змяняюцца з перыядам 29,5 сутак, а ў студзені 31 дзень. Першая поўня была ў пачатку месяца, другая будзе сёння. Другую поўню Месяца называюць «блакітным Месяцам», — растлумачыў Віктар Малышчыц

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0