Messenger Kids — спрошчаны дадатак Facebook, створаны для камунікацыі карыстальнікаў да 13 год. Месенджар абараняе дзяцей ад рэкламы і дазваляе бацькам кантраляваць іхнія дзеянні. 

Эксперты ўпэўненыя, што дзеці яшчэ не гатовыя да таго, каб мець акаўнты ў сацсетках.

«Яны не дастаткова дарослыя, каб арыентавацца ў складанасцях анлайн адносін, якія часта прыводзяць да непаразуменняў і канфліктаў нават сярод больш сталых карыстальнікаў», — гаворыцца ў лісце. 

У сваім адказе прадстаўнікі Facebook заяўляюць, што з моманту стварэння Messenger Kids ў снежні 2017 года яны прымаюць шмат падзякаў ад бацькоў, якія кажуць, што дзякуючы гэтаму дадатку могуць заўсёды падтрымліваць бяспечную сувязь з дзецьмі. Аўтары ж петыцыі адказваюць, што для гэтага пасуе любы іншы месенджар або проста тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?