З 1 сакавіка будзе закрыты трамвайны рух па вуліцах Ульянаўскай, Першамайскай: тут будзе весціся рэканструкцыя шляхоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 студзеня дырэктар ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Рэканструкцыю выканаюць па сучаснай бесшпальнай тэхналогіі. На перыяд правядзення работ замест трамваяў пусцяць аўтобусы. Аднавіць рух плануюць 1 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0