З 14 па 16 лістапада адбудзецца пілігрымка да Вострай Брамы (Вільня), якую арганізоўвае Віцебская дыяцэзія. Малітоўнае падарожжа прымеркавана да ўдзелу ва ўрачыстых набажэнствах у свята Маці Божай Вострабрамскай 16 лістапада.

Колькасць удзельнікаў: 50 чалавек.

Кошт паездкі — 120 EUR (пражыванне ў гатэлі Victoria*** ў цэнтры Вільні, сняданак, вячэра, для сямейных пар — двухмесныя нумары).

Праграма пілігрымкі:
.

14 лістапада

Выезд з Беларусі (Мінск/Віцебск — 6.00).
Прыезд у Вільню, засяленне ў гатэль.
Святая Імша (Вострая Брама).
Вячэрняя прагулка.

15 лістапада

Экскурсія ў Тракай (Тракайскі замак).
Знаёмства з Вільняй.
Наведванне супермаркету, вольны час.

16 лістапада

Святая Імша.
Знаёмства з Вільняй (гара Трох крыжоў, вежа Гедыміна і інш.).
Вяртанне на Беларусь (Мінск/Віцебск — 21.30).

Арганізатар: каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі
пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах
кс. Вячаслаў Барок.

Тэл.: 8‑0295‑18‑72‑27 (МТС)
8‑0296‑18‑72‑99 (Velcom)
8‑0292‑17‑26‑25(МТС)
8‑0296‑52‑82‑94 (Velcom)
8‑0215‑94‑26‑25

e‑mail: [email protected]; [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0