1 лютага ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом), месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай 0..- 6°С, па паўночным усходзе да -7..- 9°С; ў другой палове дня падвысіцца да -1.. +4°С, па паўднёвым захадзе да + 6°С.

2 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 2°С, максімальная днём ад -1°С па поўначы да + 5°С па поўдні.

3 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па паўднёвым усходзе слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -5°С па поўначы да + 3°С па поўдні, максімальная днём -3.. + 3°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?