Абраз, які датуецца XIX стагоддзем, трапіў Музей старажытнабеларускай культуры НАН з касцёла ў Кобрыне. Гэта копія цудатворнай Вастрабрамскай іконы Божай Маці, якая знаходзіцца ў Вільні, — ранейшай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Размешчаны абраз у каталіцкай капліцы над Вострай Брамай — варотамі ў гарадской сцяне на выездзе ў бок Мінска, з-за чаго і атрымала сваю назву.

Вастрабрамскі абраз мае асаблівае значэнне як для каталікоў, так і для праваслаўных людзей, здаўна шануецца як цудадзейны. Адной з копій і з'яўляецца абраз з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.

Асаблівасцю іканаграфіі гэтых твораў з'яўляецца тое, што Маці Божая тут выяўлена адна, без немаўля. Магчыма, іканапісец імкнуўся паказаць Дзеву Марыю ў той момант, калі з нябёсаў спусціўся Архангел Гаўрыіл і прынёс вестку пра тое, што ў яе народзіцца немаўля Ісус.

Пра гісторыю цудадзейнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай раскажа дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры НАН, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука.

Выстава аднаго дня ўжо стала традыцыйным мерапрыемствам Вялікага тэатра, якое арганізуецца сумесна з музеем. Працягне гэты незвычайны вечар балет «Страсці (Рагнеда)» Андрэя Мдзівані (харэаграфія Валянціна Елізар'ева, сцэнаграфія і касцюмы Вячаслава Акунёва).

Спектакль распавядае пра падзеі тысячагадовай даўнасці, аб старажытным Полацку і князёўне Рагнедзе.

Вядучыя партыі ў спектаклі выканаюць: заслужаны артыст Беларусі Антон Краўчанка (Уладзімір), заслужаная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна (Рагнеда), народны артыст Беларусі Ігар Артамонаў (Яраполк), уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Фокіна (Ганна). Дырыжор — Алег Лясун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0