Полацкая княжна Рагнеда, дачка першага летапіснага князя полацкага Рагвалода, — вядомая постаць у гісторыі Беларусі. Яе імя, як і імя бацькі — скандынаўскага паходжання. Як і кіеўскіх князёў Ігара, Вольгі, Алега.

Цікава, але ў адной толькі Ісландыі жыве як мінімум чатыры Рагнеды Рагвалодаўны. Калі ў пошуку фэйсбуку ўвесці імя Ragnheiður Rögnvaldsdóttir, у выніках мы можам знайсці чатыры жанчыны. І гэта не так і мала, калі ўлічыць, што насельніцтва Ісландыі ўсяго складае каля 325 тысяч чалавек.

Справа ў тым, што ў Ісландыі прозвішчы адсутнічаюць, іх традыцыйна замяняе імя па бацьку (ці па маці). Таму Ragnheiður (Рагнеда) у дадзеным выпадку гэта імя, а Rögnvaldsdóttir (Рагвалодаўна) — гэта імя па бацьку.

Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сёйдаркроўкюр.

Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сёйдаркроўкюр.

Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сіглуфіёрдур.

Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сіглуфіёрдур.

Не дзіўна, што гэтае імя захавалася менавіта ў Ісландыі, таму што ісландская мова з’яўляецца з усіх скандынаўскіх найбольш архаічнай, якая захавала ў сабе амаль усе старажытныя моўныя рысы.

Імя Рагнеда (Ragnheiður) паходзіць ад старажытнагерманскіх слоў «regin» (рада) і «hildr» (бітва) і перакладаецца як «дарадца ў бітве».

А імя Рагвалод (Rögnvaldur) паходзіць ад слоў «regin» (рада) і «valdur» (моцны ўладар). Цікава, што імя «Раналда» вядомага партугальскага і бразільскага футбалістаў з'яўляецца партугальскай формай скандынаўскага Rögnvaldur.

Рагнеда спрабуе забіць свайго мужа, кіеўскага князя Уладзіміра, ілюстрацыя Ганны Раманоўскай

Рагнеда спрабуе забіць свайго мужа, кіеўскага князя Уладзіміра, ілюстрацыя Ганны Раманоўскай

Чытайце таксама: У Ісландыі забаранілі імя Андрэй як неісландскае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?