Сталічныя падаткавікі канфіскавалі ў гандляра-нелегала больш за 100 кг сала, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.

Паводле словаў спецыялістаў, мужчына, які рэалізоўваў сала з машыны, быў заўважаны ў Фрунзенскім раёне на вул. Дуніна-Марцінкевіча.

У выніку кантрольнага мерапрыемства прадстаўнікі падатковай службы ўстанавілі: мужчына рэалізуе з мікрааўтобуса салёнае і вэнджанае сала, а таксама грудзінку. Была праведзена кантрольная закупка.

Падчас разбору высветлілася, што мужчына спрабуе зарабіць на хлеб надзённы, не маючы дзяржрэгістрацыі. У 2017 г. мужчына ўжо атрымліваў папярэджанне за аналагічнае парушэнне. На той момант штраф за нелегальны гандаль і больш жорсткія санкцыі не ўжываліся.

«У гэты раз грамадзянін паспрабаваў прад'явіць даведку з сельсавета аб тым, што сала — прадукцыя, атрыманая з асабістага падворка. Аднак дакумент выклікаў сумневы. Пасля запыту ў сельсавет высветлілася: даведка за адпаведным нумарам сапраўды выдавалася, але на прадукцыю расліннага паходжання (трускаўкі). А на правіянт накшталт сала дакумент у дадзеным раёне выдаць не маглі, таму што там дзейнічала забарона (каранцін) на ўтрыманне свіней на прыватных падворках», — удакладнілі ў падатковай.

У дачыненні да мужчыны склалі пратакол і наклалі арышт на аўтамабіль коштам 5 000 рублёў. Акрамя таго, у прадаўца канфіскавалі больш за 100 кг прадукцыі на суму 1 346 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0