1. Яўгенія Янішчыц: Творы, жыццяпіс, каментарыі. Том 2

Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы», шэсць паэм (адна з іх — «Завеі снежаньскай пялёсткі» — упершыню друкуецца ў кніжным выданні) і 21 празаічны твор (5 публікуюцца ўпершыню).

У дадатках — бібліяграфічны паказальнік прац пра Янішчыц, прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны пра яе (34 аўтары)…

2. Кастусь Цвірка. Зорка філаматаў

200 гадоў назад, восенню 1817 года, студэнты-беларусы Віленскага ўніверсітэта стварылі знакамітае Таварыства філаматаў, якое дало пачатак новай беларускай літаратуры. У кнігу ўвайшлі нарысы і эсэ пра Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, Ануфрыя Петрашкевіча, Ігната Дамейку, а таксама іх папярэднікаў і паслядоўнікаў.

3. Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маёнткі, фундацыі. Уклаў Яўстах Сапега.

Гэта сваеасаблівая энцыклапедыя роду Сапегаў, які пакінуў значны след у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Публікуюцца 85 жыццяпісаў найбольш выдатных прадстаўнкоў роду, сярод якіх канцлер Леў, гетман Казімір Ян, генерал артылерыі і ўдзельнік паўстання Касцюшкі Францішак… Чытачу прапануюцца таксама апісанні 72 сапегаўскіх маёнткаў і фундацый.

4. Аляксандр Сержпутоўскі. Палешукі-беларусы. Этнаграфічны нарыс

Гэта першае беларускае выданне рукапісу Сержпутоўскага (1864—1940), створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу. Выданне ўтрымлівае малюнкі, чарцяжы і падборку аўтарскіх фота 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.

5. Аляксей Ненадавец. Легенды старых млыноў

Кніга прысвечана гісторыі ўзнікнення і развіцця млынарства ў Беларусі. Падкрэсліваецца, што ў народным асяроддзі млынары, хоць рабілі толькі добрую справу, часта лічыліся варажбітамі, чорнымі знахарамі. Аўтар цытуе мноства вуснапаэтычных і літаратурных твораў пра гэта.

Гэтыя і іншыя выданні можна адшукаць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (Мінск, пр.Незалежнасці, 72). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна