Гісторыя4

#Рэспубліка100: выходзіць экранізацыя «архіваў беларускай незалежнасці»

Піша Антон Лявіцкі.

Два важкія тамы «Архіваў БНР» Сяргей Шупа выдаў у 1998-м. Гэта быў вынік шасцігадовай працы ў віленскім архіве, які пачаўся цікавасцю да таямнічага ліставання Ластоўскага з Луцкевічам.

Ліставанне аказалася памылкай у апісанні архіўнай справы. Але ў выніку з'явіліся «два з паловай кілаграмы беларускай гісторыі». Яны спакваля сталі легендарнымі; праз іх Шупа трапіў «у гістарычную энцыклапедыю, у бібліяграфічныя спісы студэнтаў-гісторыкаў».

Аб гэтым беларускі журналіст і перакладчык расказвае ў першым выпуску свайго відэацыклу «Падарожжа ў БНР». Зусім невялікія ролікі, заснаваныя на дакументах з «Архіваў», ён робіць разам з рэжысёркай Аленай Радкевіч.

Здаецца, ужо няма вялікай нястачы ў дакументальных фільмах пра беларускую мінуўшчыну. Вось і на АНТ адносна нядаўна пачаўся яшчэ адзін серыял. Багата парабіў на Белсаце Алесь Краўцэвіч, і ці мала хто дзе чаго здымаў? Складзеныя нават спісы для пачаткоўцаў, чарнавы праект якой-колечы «Belarusian History for Dummies».

Але цыкл Шупы і Радкевіч адметны ад таго, што з’яўлялася раней. Адметны маштабам, драматургіяй і стрыманасцю. Гэта карпарацыйны густ «Нашае Нівы» з тае часіны, калі віленская газета друкавала пераклады з Борхеса і гутаркі з Лёнікам Тарасэвічам. Нават палітычныя спасылкі Шупа робіць з неназольным спакоем.

Менавіта адсутнасць палітычнага надрыву, традыцыйнага беларускага пафасу ўражвае найбольш. Ягоную функцыю «Падарожжа ў БНР» як бы пераносіць на сістэмны досвед архіўнай работы. Шупа знаецца на матэрыяле, і цікава пазіраць, як сам матэрыял, у якім ёсць унутранае адзінства, дужэе і пачынае кіраваць даследчыкам.

«Архівы БНР» «можна чытаць проста як вялікі постмадэрнісцкі раман», заўважае вядоўца. І столькі ў гэтай нібыта збыткоўнай характарыстыцы сучаснай гуманітарнай навукі, ейнага клопату і тэхнікі, колькі хіба ніколі не было ў «Гісторыі пад знакам «Пагоні» ці нават у «Альбарутэніі».

Ясная рэч, не выпадае чакаць ад Шупы і ад дакументальнага відэацыклу метадычнай паслядоўнасці ці сістэматычнага падыходу. Але нават рэдкія ўказанні, спантанныя супадзенні з дыскурс-аналізам ці «чытаннем зблізу» захапляюць.

Напрыклад, у другой серыі Шупа чытае лютаўскую Устаўную грамату. Ён спыняецца на прынцыпе суверэнітэту, які яна абвяшчае: улада ў Беларусі перадаецца «тым народам, якія на ёй жывуць». «Не народу», — асобна падкрэслівае вядоўца.

Пасля гэтай заўвагі Шупа расказвае, што Смоліч (Шупа агаворваецца і называе яго «народным камісарам асветы») зачытваў грамату на пасяджэнні менскае думы, у якую Смоліч уваходзіў (быў выбраны ў ліпені 1917 года). Гэта, можа, яшчэ не «поўны Фуко», але кірунак немагчыма не пазнаць.

Тут з асаблівай выразнасцю відно, што драматычнай музыкай, спецэфектамі і астатнім мантажом немагчыма замяніць звычку да работы з тэкстамі і практычны досвед такой работы.

Можа, апошняе. У «Падарожжах» амаль няма відэа. Гэта моцна адрознівае спадчыну БНР ад украінскага першаўзору. Серыял Шупы і Радкевіч увесь — пра чытанне ўголас: устаўныя граматы, пратаколы пасяджэнняў. У выпуску «Зваротнага адліку», прысвечаным беларускім падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі, — тое самае, з даданнем акцёрскай рэканструкцыі.

Усебеларускі з’езд, падзел Менска паміж беларускім палком і палякамі 18 лютага 1918 года, чытанне граматы ў менскай думе, — трывожныя і драматычныя падзеі.

Яны дайшлі да нас выключна ў выглядзе тэкстаў. У лепшым, нячастым выпадку — фотаздымкі; пераважная ж большасць матэрыялу — гэта пратаколы пасяджэнняў, службовае ліставанне, дзённікі.

А вось у фільме «100 гадоў украінскай рэвалюцыі: як пачынала Цэнтральная рада» (серыял «Машына часу») — рэгулярная відэахроніка, у тым ліку з Грушэўскім і Пятлюрам. Гэта паказвае, што БНР і УНР можна параўнаць не толькі праз мабілізацыю прыхільнікаў. Гэта была таксама мабілізацыя рэсурсаў, якая залежала ў немалой ступені ад залучанасці краіны ў мадэрнасць. Што казаць, калі «Беларусьфільм» займеў сваю сталую пляцоўку ў Ленінградзе ў 1928-м — а кінастудыя ў Адэсе працавала з 1900-х гадоў.

* * *

Вобраз «Архіваў БНР» як рамана інтрыгуе. Даследчая інтуіцыя робіць увесь відэацыкл недарэмным задоўга да фіналу. Набліжэнне «беларускае палітычнае фарментацыі» апісвае штодзённасць, практыкі, таварыскія і канкурэнтныя дачыненні.

Сам Шупа расказвае пра сваё здзіўленне яшчэ ў 1990-х: БНР аказалася зусім не такой, якой яна паўставала з савецкай гістарыяграфіі — і «не зусім такой», як у традыцыі дыяспары.

Гэта самае каштоўнае, што можа паведаміць гісторыя. «The past is a foreign country»; іначай кажучы, мінуўшчына заўсёды — падарожжа.

Відэацыкл будзе выходзіць штотыдзень, у праграме «Зона свабоды», ажно да таго самага сакавіка.

Каментары4

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца16

Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч4

Лукашэнка адказаў на пытанне пра абʼяднанне Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву12

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года76

Гэтая матэматычная задача пра дзень нараджэння зламае вам мозг4

39-гадовая ўраджэнка Ірана перамагла на конкурсе «Міс Германія»22

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну6

«Камера ў Наваполацку менш камфортная за прылёты ракет». Як цяпер жывуць беларусы ва Украіне3

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 7

«Апішы Беларусь адным скрынам». Найлепшыя твіты тыдня3

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»37

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай28

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць43

Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова22

«Правераны агент «Арэф’еў»: знойдзеныя дакументы пра сексота, які сачыў за Ларысай Геніюш6

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава3

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі8

«Прымушалі савакупляцца і спраўлялі на іх малую патрэбу». Як пасланыя на смерць расійскія салдаты здзекуюцца са сваіх жа таварышаў па службе14

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»2

Украінскі беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце3

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты «Еўрамайдана» вывалілі дзве тоны гною перад вілай расійскага пасла ў Варшаве8

На збітым у пятніцу расійскім А-50 былі 10 чалавек7

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць43

«Каб хто раскаяўся за гэта». Макс Корж у другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца»2

Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова22

Зяленскі ў другую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання запісаў зварот з Гастомеля8

«Правераны агент «Арэф’еў»: знойдзеныя дакументы пра сексота, які сачыў за Ларысай Геніюш6

Жыхар Кіраўска збіраўся «паставіць схаваную камеру на выбарчым участку»

Памятаеце актывістаў БРСМ, якія накінуліся на Орду падчас пікета за Лукашэнку ў 2020-м? Вось дзе яны цяпер22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

Галоўнае

Сапраўдная яўка на выбарах ФОТАФАКТ

Дзярждэп ЗША назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі2

ЦВК назвала канчатковую яўку на выбарах6

Зяленскі пра правал контрнаступу: планы Украіны былі на стале ў Крамлі яшчэ да пачатку3

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў16

Карпенка намаляваў амаль 42% грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова9

У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў1

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі3

«Апішы Беларусь адным скрынам». Найлепшыя твіты тыдня3

Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці14

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»37

У сталовай БелАЗа на 23 лютага раздатчыц абедаў апранулі ў вайсковую форму ФОТАФАКТ19

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі2

«Я паўгода лячыў дзяцей пад татальным кантролем КДБ. Яны нават хадайнічалі, каб мяне не звальнялі» 3

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай28

Жыхары Масквы нясуць кветкі да помніка Лесі Украінцы ў другую гадавіну вайны

Усе навіны →