Расійскія спецслужбы раскручваюць справу аб анархісцкай арганізацыі, якая нібыта планавала рэвалюцыю.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Падрабязнасці справы паведамляе расійскае выданне «Рэпаблік».

У канцы студзеня 2018 года супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Санкт-Пецярбургу некалькіх антыфашыстаў. Іх абвінавацілі ў тым, што яны ўдзельнічалі ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі. У судзе, дзе вырашалася пытанне аб іх арышце, прадстаўнікі спецслужбы казалі пра тое, што актывісты ўваходзілі ў нейкую арганізацыю «Сетка», пра якую да гэтага часу нічога не было вядома.

Журналісты «Рэпабліка» азнаёміліся са справай. З дакументаў вынікае, што «Сетка» аб'ядноўвала суполкі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Пензе. Акрамя таго, аддзяленне групы нібыта ёсць у Беларусі.

Члены «Сеткі», як сцвярджаюць у ФСБ, фактычна планавалі рэвалюцыю: яны збіраліся «разгайдаць народныя масы», зладзіць выбухі падчас прэзідэнцкіх выбараў і чэмпіянату свету па футболе, а таксама падняць ўзброены мяцеж. Невядома, наколькі гэтай версіі можна давяраць: большасць фігурантаў заявілі, што далі паказанні пад катаваннямі.

Беларускія спецслужбы паведамілі, што пакуль не могуць пракаментаваць гэтыя заявы.

«Мы не можам ані пацвердзіць, ані абвергнуць інфармацыю», - паведаміў прэс-сакратар КДБ Дзмітры Пабяржын.

«Наша Ніва» пацікавілася меркаваннем прадстаўнікоў беларускага анархічнага руху.

«У Беларусі вельмі разгалінаваны анархісцкі рух. Не дзіўна, што да сваіх выдумак пра падполле спецслужбы дадалі і беларускіх анархістаў і «ячэйку «Сеткі», — адказалі «Нашай Ніве». - У цэлым уся гэтая «Сетка» — гэта выдумка ФСБ. Падобна на справу з 1933 года — падпольная тэрарыстычная контррэвалюцыйная арганізацыя і якраз перад выбарамі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?