Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў у сваім твітары, што месенджар хутка вернецца ў App Store: «Праблема нязначная, хутка павінен вярнуцца».
Пазней высветлілася, што прычына выдалення Telegram звязаная з наяўнасцю ў ім «непрымальнага кантэнту».
«Apple папярэдзіла кампанію аб тым, што нашым карыстальнікам быў даступны непрымальны кантэнт, і абодва дадаткі былі знятыя з App Store. Як толькі мы забяспечым абарону, мы чакаем, што яны вернуцца ў App Store», — пракаментаваў сітуацыю Дураў у сваім мікраблогу ў Твітары.
Варта адзначыць, што з крамы дадаткаў для мабільных прыладаў Android месенджар не знікаў.





