Кампанія Roshen, заснаваная прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, назвала сябе адзіным уладальнікам усёй серыі гандлёвых марак «Кіеўскі торт».
У заяве адзначана, што гэта сцверджанне падмацоўваецца дзяржаўнымі пасведчаннямі, выдадзенымі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.
Акрамя таго, у кампаніі спаслаліся на сацапытанне, вынікі якога паказалі, што 72 адсоткі рэспандэнтаў называюць «Кіеўскі» таварным знакам аднаго з вытворцаў тартоў. У сваю чаргу, пераважная большасць у гэтай долі суадносяць марку з кампаніяй Roshen.
У лютым Roshen падала ў суд да сеткі крам «Ашан» з патрабаваннем спыніць выкарыстоўваць найменне торта.





