Па інфармацыі выдання, у Беларусі на Яўгена заведзена крымінальная справа па артыкуле 328 — «Незаконны абарот наркотыкаў». Рэпера затрымалі 19 снежня 2017 года, калі ён гасцяваў у аднаго з сяброў.

— Я ведаю, што яму пагражалі, казалі, што падкінуць наркату, што ён ніколі не ўбачыць сваю дачку, — кажа ў сюжэце сябар музыканта Даніэль Хацкель.

Апошняя публікацыя ў Instagram беларуса датуецца 16 снежня 2017 года. Адзін з чытачоў пакінуў пад ёй каментар «Свабоду Джоні Гаці».

Сябры рэпера падазраюць, што сапраўдная прычына затрымання рэпера — не наркотыкі. Яны лічаць яго яркім апазыцыянерам Аляксандру Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0